ХЛЕБ-РУСОФОБ 03/03/2026 (Tue) 00:30 Id: 5bd2e5 No.832433 del
https://nashaniva.com/389144

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі
Нядаўна вызвалены палітвязень Мікола Статкевіч завёў сабе тэлеграм-канал і адразу апублікаваў ( https://Paha-Ne-Vydast.me/statkevichm/17 ) у ім вялікі артыкул, у якім папярэджвае беларусаў і ўвесь свет — бо адначасова размешчана і англамоўная версія артыкула, — пра небяспеку, якая ім пагражае. «Магчыма, я пакінуты жывым і зараз на волі толькі таму, каб папярэдзіць вас», — піша ён.

Разгледзім матывы Крамля для развязвання новай вайны (галоўны з іх — недасягненне мэтаў вайны з Украінай), механізмы прыняцця ім рашэнняў, ступень гатоўнасці да прымянення ядзернай зброі.

І. Мэты вайны і ступень іх дасягнення
1. Прадухіленне пашырэння НАТА і набліжэння яго да межаў РФ з'яу‌ляецца толькі фармальнай нагодай для вайны.
2. Рэальнай жа галоўнай прычынай вайны была не заваёва Украіны, а, хутчэй, саміх украінцаў — яшчэ мільёнаў з 40‑45 новых падданых імперыі, бо насельніцтва РФ скарачаецца.
3. Спроба пераадолець крызіс нацыянальна-гістарычнай свядомасці расейцаў пасля распаду СССР.
4. Жаданне прымусіць Захад адмяніць санкцыі, уведзеныя пасля анексіі Крыма.

ІІ. Механізмы прыняцця рашэнняў Крамлём
>Дзякуючы стэрэатыпам пра наяўнасць «триединого русского народа», у Крамлі вырашылі, што нашчадкі мужоў будуць паводзіць сябе як нашчадкі мужыкоў. Гэта — вялікая памылка. Такая ж памылка дапускаецца і ў адносінах да беларусаў.
>Асаблівасць прапаганды ў тым, што яе аўтары раней ці пазней пачынаюць верыць у яе праўдзівасць. То-бок так доўга казалі, што «Украіна — недогосударство, ткни — развалится, а клоун убежит», што самі паверылі ў гэта. Але Украіна не развалілася, «клоўн» аказаўся годным прэзідэнтам і цяпер Крэмль не ведае, як выблытацца з гэтай вайны, захаваўшы твар.
>Такім чынам, існуючая сістэма прыняцця рашэнняў у Крамлі нясе вялікія рызыкі непрадуманых авантурных рашэнняў.

Message too long. Click here to view full text.