ХЛЕБ-РУСОФОБ 04/12/2026 (Sun) 09:32 Id: 71324b No.847216 del
(932.15 KB 1268x710 tur_ihar-h48mm.png)
(72.31 KB 1280x852 kursant-br8hp.jpg)
Вот такую мысль нужно внушать всем слабовикам. Может, кто-то призадумается.

https://nashaniva.com/392551
«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»
На АНТ [Общенациональное телевидение - один из ТВ каналов Беларуси - прим. Хлебушка] прагучалі словы, над якімі варта задумацца.

Чалавека ў пагонах дзяржава рыхтуе для таго, каб у выпадку неабходнасці ён памёр на карысць Радзімы. Такія словы прагучалі ў праграме прапагандыста Ігара Тура [пик 1].

Не падумайце, я не перабольшваю. Так даслоўна і прагучала: «умер на благо родины».

І трэба ж як супала. Амаль у той жа дзень, калі Тур гэта сказаў, амерыканцы выцягнулі з іранскіх гор двух пілотаў збітага самалёта. Ім дзеля гэтага давялося знішчыць як мінімум два транспартныя самалёты, на якіх закідваліся спецназ і абсталяванне для пошуку збітых лётчыкаў. Падарвалі і само абсталяванне, каб не трапіла ў рукі ворага — тое, што нельга было вывезці. Патрацілі і сотню ракет, каб засцерагчы перыметр; страцілі два верталёты. Пішуць, што агульны кошт выдаткаваных на ратавальную аперацыю сродкаў мог скласці за 300 мільёнаў долараў. Дзеля двух пілотаў.

І гэта не пра багацце краіны. Гэта пра філасофію сістэмы.

А ў нас: «Дзяржава рыхтуе, каб я памёр на карысць радзімы».

У выніку тыя, хто абараняе гэтую сістэму, урэшце плацяць страшную цану, даражэй за ўсіх (слабае, праўда, то суцяшэнне для іх ахвяр). Праз лютасць, нялюдскасць — аж да бессэнсоўнасці — гэтай сістэмы. Так было пры Сталіне, так было нядаўна падчас кавіду, якога «не было», але ад якога ў Беларусі ў зямлю пайшлі 90 тысяч чалавек ( https://nashaniva.com/359836 ). Хто не верыў Дзеду — той аберагаўся. А хто верыў… І так цяпер у Расіі, дзе на імперыялістычнай вайне паклалі ўжо 300 тысяч і яшчэ 300 тысяч зрабілі калекамі. А ўсё дзеля чаго?