ХЛЕБ-РУСОФОБ 06/06/2026 (Sat) 08:19 Id: 617601 No.866522 del
(496.37 KB 600x814 sjarhei-stasenka.png)
https://gomelspring.org/be/news/11914

У Гомелі засудзілі жыхара суседняй вёскі, імаверна, у новай справе “рэйкавых партызанаў”
Мяркуючы з артыкулаў, якія ўлады выкарысталі для рэпрэсіі, мужчына меў намер пашкодзіць чыгунку.

У Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд 65-гадоваму жыхару вёскі Лагуны Добрушскага раёна Сяргею Стасенку. Прызначаныя асабіста говнашэнкам на пасады суддзяў асобы назвалі яго вінаватым паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса праз частку 1 артыкула 14 (замах на злачынства).

Стасенку прыпісалі замах на акт тэрарызму (ч. 2 арт. 289 КК), незаконныя дзеянні датычна вогнястрэльнае зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 4 арт. 295 КК), наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку ці шляхоў зносінаў (ч. 4 арт. 309 КК), здраду дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Вынесены мужчыну прысуд пакуль высвятляецца, але зразумела, што ён звязаны з пазбаўленнем волі. Паводле пастаўленых яму ў віну артыкулаў прадугледжанае пакаранне да 20 гадоў пазбаўлення волі.

<...>

Ён жыў у вёсцы Лагуны, побач з якою праходзіць чыгунка з Гомеля ў бок украінскага горада Гарадня, а таксама недалёка размешчаны адноўлены расійцамі вайсковы аэрадром у мястэчку Зябраўцы. Падчас пачатковай стадыі расійскага паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскія войскі выкарыстоўвалі гэты аэрадром для сваёй дыслакацыі, а пазней трымалі там авіяцыю, што абстрэльвала мірныя гарады і сёлы Украіны.