Палонны жыхар Бабруйска расказаў, як пасля п'янкі са знаёмымі ў саўне паехаў ваяваць за Расію за кампанію з імі Сяргей Тарас працаваў на будоўлях, таксама быў кухарам. Пасля сумеснай п'янкі ў кампаніі былога Вафлёраўца ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі. Цяпер мужчына знаходзіцца ва ўкраінскім палоне і спадзяецца на абмен.
Сваёй гісторыяй Сяргей Тарас падзяліўся з Аляксандрам Кабанавым у спецыяльным выпуску ( https://youtube.com/watch?v=PVjivzK0oWo [Embed] ) ютуб-канала BelPol.
Паводле слоў Сяргея, апошнія гады ён ездзіў на заробкі ў Смаленск. <...>
Як згадвае Сяргей, у 2024 годзе ён сустрэў у саўне знаёмых.
«Адзін беларус быў, адзін былы Вафлёравец. Мы там выпівалі, і мяне запрасілі. (…) Умовы не памятаю. П'яны быў. (…) Кажа: паехалі з намі. Яны ў адпачынку былі. Ехалі назад у часць», — распавядае Тарас.
Пасля гэтай п'янай размовы мужчына разам са знаёмымі паехаў у вайсковую часць у Смаленскай вобласці, дзе падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі. Паводле яго слоў, пазней ён атрымаў каля 4 мільёнаў расійскіх рублёў (па цяперашнім курсе каля $55 тысяч) выплат, якія засталіся на банкаўскай картцы. Цяпер ён не мае да гэтых грошай доступу.