Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці Украіна заклікае міжнародную супольнасць захоўваць пільнасць у сувязі з мерапрыемствамі, якія праходзяць у Гродзенскай вобласці Беларусі, заявіў ( https://interfax.com.ua/news/political/1179290.html ) міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.
«З 20 чэрвеня па 2 ліпеня вайсковы камісарыят Ашмянскага раёна рассылае позвы прыкладна 2000 вайсковаабавязаным і стварае папярэднія пункты збору. Хоць афіцыйна гэтыя захады класіфікуюцца як руцінная праверка даных, яны служаць тактыкай запалохвання суседніх дзяржаў. Кіраўніцтва Беларусі не дэманструе намераў адносна дээскалацыі. Замест гэтага Мінск узмацняе сваю вайсковую прысутнасць паблізу межаў Украіны і краін НАТА», — напісаў ( https://xcancel.com/andrii_sybiha/status/2069778807603581049 ) міністр замежных спраў Украіны ў сацсетцы Х.
На думку Андрэя Сібігі, такая палітыка адпавядае інтарэсам Крамля і выкарыстоўваецца як інструмент палітычнага шантажу, што, паводле ацэнкі ўкраінскага міністра, супярэчыць заявам афіцыйнага Мінска аб падтрымцы міру.
Кіраўнік украінскай дыпламатыі адзначыў, што Кіеў працягвае ўважліва сачыць за дзеяннямі Беларусі, папярэджвае Мінск наконт небяспекі паглыблення ўдзелу ў расійскай агрэсіі і заклікае міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым Аляксандра говнашэнкі.
Раней Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў Гродзенскай вобласці праводзяцца мабілізацыйныя мерапрыемствы з удзелам вайсковых камісарыятаў. Вайсковаабавязаных грамадзян выклікаюць на зборныя пункты для праверкі і абнаўлення ўліковых даных.