Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ Паколькі перспектывы Масквы на полі бою пагаршаюцца, Крэмль імкнецца прымусіць свайго найбліжэйшага саюзніка адмовіцца ад ролі старонняга назіральніка. Пра гэта са спасылкай на цяперашніх і былых расійскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў паведамляе ( https://www.wsj.com/world/russia/russia-pressures-belarus-in-bid-to-open-new-front-in-ukraine-war-8020d37e ) The Wall Street Journal.
Расія ўзмацняе ціск на Беларусь, імкнучыся пашырыць ваеннае супрацоўніцтва і, магчыма, выкарыстаць беларускую тэрыторыю для адкрыцця новага фронту ў вайне супраць Украіны. Пра гэта паведамляе выданне са спасылкай на былых і цяперашніх расійскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў.
Паводле WSJ, Масква разглядае Беларусь як плацдарм не толькі для дзеянняў супраць Украіны, але і для магчымых аперацый супраць краін НАТА.
Паводле публікацыі, на фоне цяжкасцяў расійскай арміі ва Украіне і аслаблення ўнутранай падтрымкі Уладзіміра Пуціна Крэмль можа разглядаць у якасці варыянту рызыкоўную эскалацыю. Асаблівае значэнне Беларусі ў гэтым аўтары звязваюць з тым, што на яе тэрыторыі ўжо размешчана расійская тактычная ядзерная зброя.
У матэрыяле адзначаецца, што Беларусь пасля 2022 года ў асноўным заставалася па-за прамым удзелам у вайне, хоць яе тэрыторыя выкарыстоўвалася Расіяй падчас уварвання ва Украіну.
ЗША цягам апошняга года спрабавалі аслабіць залежнасць Мінска ад Масквы праз кантакты з беларускімі ўладамі і частковае змякчэнне санкцый, у тым ліку ў дачыненні да беларускага калію. Пасля перамоваў з амерыканскімі прадстаўнікамі Аляксандр Лука вызваліў каля 500 палітычных зняволеных.
Разам з тым Беларусь ужо аказвае Расіі істотную падтрымку. Гаворка ідзе пра пастаўкі бензіну і іншых нафтапрадуктаў на фоне дэфіцыту паліва ў Расіі пасля ўкраінскіх удараў па яе нафтавай інфраструктуры.